Университет гражданской защиты

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства надзвычайных спраў адбыліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. 

Навучэнцы першага курса факультэтаў тэхнасфернай бяспекі і папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый сабраліся ў «Чырвонай зале», каб праверыць свае веды пад час рэспубліканскай дыктоўкі і дакрануцца да нацыянальнай спадчыны. У гэтым годзе дыктоўка была прысвечана яшчэ і Году беларускай жанчыны. Таму яе ўдзельнікі пісалі паэтычны тэкст Алеся Звонака «Беларускія жанчыны».

Традыцыйна пасля напісання дыктоўкі тэкст выводзіцца на экран. Так кожны ўдзельнік можа сам ацаніць свае веды, праверыць, ці ёсць памылкі, і проста яшчэ раз атрымаць асалоду ад прыгажосці кожнага слова роднай мовы.

Курсанты не проста напісалі дыктоўку, а актыўна ўдзельнічалі ў свяце. Пасля напісання тэксту, яны з цікавасцю паслухалі лекцыю «Наша мова — наша спадчына: з гісторыі роднай мовы» выкладчыка кафедры сучасных моў Макітрук Святланы Мікалаеўны і паспяхова адказалі на пытанні лінгвістычнай віктарыны. Пасля курсанты наведалі музей беларускага побыту, створаны намаганнямі не толькі выкладчыкаў кафедры сучасных моў, але і супрацоўнікаў іншых кафедр Універсітэта грамадзянскай абароны.

Пад час мерапрыемстваў удзельнікі змаглі адчуць энергію і самабытнасць беларускай мовы, пачуць мілагучнасць і меладычнасць беларускага слова, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны нашай краіны.

 

Галерея

Факультеты и филиалы


cab3b774c3a281f550c20a0343c17ee8  

Календарь мероприятий

Апрель 2026

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
30 31 5
15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 1 2 3