Университет гражданской защиты

Як алімпіяда па беларускай мове раскрывае інтэлектуальны патэнцыял курсантаў

Як алімпіяда па беларускай мове раскрывае інтэлектуальны патэнцыял курсантаў

Як алімпіяда па беларускай мове раскрывае інтэлектуальны патэнцыял курсантаў

Як алімпіяда па беларускай мове раскрывае інтэлектуальны патэнцыял курсантаў

У сценах Універсітэта грамадзянскай абароны МЧС адбылася алімпіяда па беларускай мове, арганізаваная кафедрай сучасных моў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел курсанты 16-га і 17-га ўзводаў, якія змагаліся за званне лепшых знаўцаў роднага слова.

Конкурсныя заданні мелі комплексны характар і закраналі шырокі спектр лінгвістычных пытанняў. Некаторыя з іх патрабавалі не толькі выдатных ведаў, але і крэатыўнага падыходу да вырашэння праблем. Удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, здольнасць карыстацца прафесійнай тэрміналогіяй і адданасць беларускай мове.

— Алімпіяда спрыяла павышэнню цікавасці да беларускай мовы, развіла маўленчыя кампетэнцыі і стала важным этапам для інтэлектуальнага развіцця курсантаў, — адзначылі арганізатары.

Па выніках алімпіяды першае месца заваявала Ізбавіцель Марыя (16 узвод). Высокія вынікі паказалі таксама Луцковіч Яўгеній (17 узвод), Судзілоўскі Даніла (16 узвод), Вярбовіч Аляксей (16 узвод), Кудрыцкі Ілья (16 узвод), Тукманбетава Ксенія (16 узвод) і Кавалёў Кірыл (17 узвод).

Мерапрыемства паказала значнасць вывучэння беларускай мовы і лінгвістычных дысцыплін у адукацыйным працэсе, а таксама стала платформай для самарэалізацыі і развіцця інтэлектуальных здольнасцей будучых спецыялістаў.

Галерея

Факультеты и филиалы


cab3b774c3a281f550c20a0343c17ee8  

Календарь мероприятий

Ноябрь 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
28 29 30 31
21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 1