Университет гражданской защиты

У Універсітэце грамадзянскай абароны ўпершыню прайшла «Гасцёўня мовазнаўства»

У Універсітэце грамадзянскай абароны ўпершыню прайшла «Гасцёўня мовазнаўства»

У Універсітэце грамадзянскай абароны ўпершыню прайшла «Гасцёўня мовазнаўства»

У Універсітэце грамадзянскай абароны ўпершыню прайшла «Гасцёўня мовазнаўства»

Упершыню ў сценах Універсітэта грамадзянскай абароны адбылося творчая мерапрыемства «Гасцёўня мовазнаўства», арганізаванае кафедрай сучасных моў. Мэта гэтага культурнага праекта — фарміраванне і развіццё духоўных і маральных каштоўнасцей, падтрымка нацыянальных традыцый і папулярызацыя беларускай мовы ў гармоніі з іншымі сучаснымі мовамі.

На імпрэзе сабраліся маладыя беларускія паэты з філалагічнага факультэта БДУ і курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны, якія валодаюць мастацкімі талентамі. У праграме гучалі вершы і песні на мовах розных народаў, а асаблівую атмасферу стварылі беларускія народныя і аўтарскія кампазіцыі, выкананыя пад музычнае суправаджэнне курсантаў.

Цёплыя эмоцыі і непаўторнае пачуццё гармоніі суправаджалі гэты восеньскі лістападаўскі вечар. Госці адзначылі, што не хацелася разыходзіцца, і выказалі надзею на правядзенне новых літаратурна-музычных сустрэч. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць духоўнае адзінства, падтрымліваюць культурныя традыцыі і пашыраюць цікавасць да беларускай мовы.

«Гасцёўня мовазнаўства» стала прыкладам таго, як творчасць можа гарманічна аб’яднаць моладзь, даць імпульс да развіцця духоўнасці і патрыятызму.

Галерея

Факультеты и филиалы


cab3b774c3a281f550c20a0343c17ee8  

Календарь мероприятий

Ноябрь 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
28 29 30 31
21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 1