Университет гражданской защиты

Свет не без добрых ідэй (рэпартаж газеты “Рэспубліка”)

Свет не без добрых ідэй (рэпартаж газеты “Рэспубліка”)

Свет не без добрых ідэй (рэпартаж газеты “Рэспубліка”)

Сёння ў Мінску збяруцца сотні таленавітых людзей з усёй краіны. На фінале маштабнага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прэзентуюць каля 120 унікальных праектаў. Сферы самыя розныя — будаўніцтва, бія- і нанаіндустрыя, нацыянальная бяспека, медыцына і многае іншае. Напярэдадні заключнага этапу конкурсу мы даведаліся падрабязнасці пра ідэі аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу — наву-коўцаў-выратавальнікаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Пра якія інавацыйныя праекты ідзе гаворка, высвятляла карэспандэнт «Рэспублика».
Тэхналагічная навінка Алены Пасавец павінна зрабіць свет вакол нас больш бяспечным. Дацэнт кафедры арганізацыі службы, нагляду і прававога забеспячэння УГА МНС дэманструе, як выглядае ўнікальны «Антытэрарыстычны комплекс» і тлумачыць:
— Колькасць тэрактаў у свеце пастаянна расце. Небяспека нам пагражае нашмат менш, чым у іншых краінах, але ўсё ж… Былі і ў нас трагедыі, той жа выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая». Пасля гэтага мы сталі сур’ёзна думаць, як прадухіліць падобны жах.
Комплекс для прадухілення тэрактаў у месцах масавага знаходжання людзей ужо запатэнтаваны, але працягвае ўдасканальвацца. Алена Пасавец расказвае, чым жа распрацоўка зможа дапамагчы ў небяспечнай сітуацыі:
— Да прыкладу, супрацоўнік метро знайшоў падазроны прадмет. Накрывае яго спецыяльным «каўпаком». Адразу блакіруецца радыёсігнал — выбуховае прыстасаванне ўжо нельга актываваць на адлегласці ў сто, дзвесце, пяцьсот метраў. Калі падазронае прыстасаванне ўсё ж такі выбухне, наступствы будуць мінімальныя.
Складнікі ўнікальнага комплексу можна цалкам вырабляць і збіраць у нашай краіне. Дарэчы, цуда-комплекс з дыяметрам каля метра выглядае як усечаны конус. У корпусе з трывалага матэрыялу падвоеныя сценкі, а паміж імі поласць, якая запаўняецца вадой, каб надаць канструкцыі вагу. У вадкасці таксама адбываецца рассейванне энергіі выбуху. Спецыяльная «спадніца», якая знаходзіцца ў ніжняй частцы прылады, дадаткова знізіць асколачнае дзеянне. Наступствы выбуху будуць мінімальныя — людзі, якія апынуліся побач, не пацерпяць.
…На «Шоу тэхналогій» конкурсу «100 ідэй для Беларусі» таксама прэзентуюць праект Аляксандра Лук’янава. Малады навуковец распрацаваў інавацыйны вогнеахоўны састаў. Ён лакалізуе ачаг пажару і не дае распаўсюдзіцца агню. Ці так гэта, правяраем у лабараторыі.
— Большасць пажараў адбываецца ў жылых памяшканнях. Агнём ахопліваюцца дываны, абіўка мяккай мэблі, гардзіны, адзенне або ўцяпляльнік, — распрацоўшчык кажа і падпальвае звычайную тканіну. Ад запалкі тая імгненна загараецца і ўжо праз некалькі секунд шугае сінім полымем. Для параўнання тое ж самае прарабляе з іншым узорам тэкстылю, які папярэдне прамачыў інавацыйным растворам. Вынік адрозніваецца кардынальна — тканіна ўсяго толькі абвуглілася, і агонь далей не пайшоў.
Спецыяльны састаў павінен абараняць поліэфірныя матэрыялы і рэчы на іх аснове. Раствор бяспечны для чалавека, нетаксічны і максімальна эфектыўны. А яшчэ — эканамічны.
— Падобныя растворы зараз закупляюцца ў Аўстрыі, Швейцарыі, у нямецкіх вытворцаў. Мы нацэлены на імпартазамяшчэнне. Нашай распрацоўкай ужо зацікавіліся прадпрыемствы лёгкай прамысловасці краіны, — Аляксандр Лук’янаў спадзяецца ўразіць гледачоў і журы.
Дарэчы, у гэтым годзе навукоўцы-ратавальнікі на фінале «100 ідэй для Беларусі» прадставяць адразу чатыры інавацыі. На галоўны кірмаш маладзёжных ідэй краіны таксама атрымалі пуцёўку «Ствол пажарны ручны ўніверсальны камбінаваны «Вікінг» і «Праграмнае забеспячэнне «Мой бяспечны дом». Удзельнікі конкурсу разлічваюць на высокую ацэнку экспертаў. Дарэчы, у мінулым годзе распрацоўка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС заваявала Гран-пры конкурсу і атрымала важкую фінансавую падтрымку.

Автор фото: Юрий МОЗОЛЕВСКИЙ    Автор: Юлия ПОПКО

Рэпартаж газеты “Рэспубліка” тут 


Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Май 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
29 30
6 7 9 10 11 12
13 14 16 17 18 19
20 21 23 24 25 26
27 28 29 30 31 1 2