Университет гражданской защиты

Университет МЧС запатентовал огнетушитель, который на 70 процентов эффективнее существующих (газета РЭСПУБЛIКА)

Университет МЧС запатентовал огнетушитель, который на 70 процентов эффективнее существующих (газета РЭСПУБЛIКА)

Университет МЧС запатентовал огнетушитель, который на 70 процентов эффективнее существующих (газета РЭСПУБЛIКА)

Навацыя — проста агонь!

Распрацоўка Універсітэта грамадзянскай абароны МНС дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць увесь вогнетушыльны парашковы састаў. Пры гэтым паляпшаюцца інтэнсіўнасць падачы і далёкасць струменя. Унікальная канструкцыя вынаходкі не мае аналагаў у свеце. Карэспандэнт «Р» сустрэлася з распрацоўшчыкамі і даведалася пра падрабязнасці.


На днях калектыў аўтараў атрымаў патэнт на карысную мадэль.

Праект пераноснага вогнетушыцеля курсанта Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Міхаіла Рыжкова ў лютым перамог у рэспубліканскім мала­дзёжным конкурсе «100 ідэй для Беларусі». Яго прызналі лепшым у намінацыі «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый».

— Распрацоўкай новага вогнетушыцеля мы заняліся два гады таму, — дэманструе доследны ўзор дацэнт кафедры працэсаў гарэння і выбуху ўніверсітэта МНС Марк Жураў. — Перад намі стаяла задача палепшыць якасць тушэння. Што гэта значыць? Мы хацелі павялічыць плошчу, якую здольны патушыць вогнетушыцель, не павялічваючы пры гэтым колькасць парашку. Высветлілася, што пры кіраванні параметрамі падачы парашку мы можам павышаць эфектыўнасць працэсу тушэння. Праведзеныя даследаванні паказалі, што плошчу тушэння можна павялічыць да 70 працэнтаў.


«Мы хацелі павялічыць плошчу, якую здольны патушыць вогнетушыцель, не павялічваючы пры гэтым колькасць вогнетушыльнага парашку».

Распрацоўшчыкі мянялі такія параметры, як далёкасць струменя, інтэнсіўнасць падачы парашку і яго цякучасць. Менавіта гэтыя тры фактары дазволілі ім павялічыць плошчу тушэння і аптымізаваць канструкцыю вогнетушыцеля.

— Даследаванні паказалі, што нам трэба забяспечыць выкарыс­танне ўсяго вогнетушыльнага зараду і паменшыць супраціў­ленне, якое ўзнікае пры пра­ходжанні парашку праз сіфонную трубку, — Марк Жу­раў удаецца ў дэталі. — Для гэта­га мы прапанавалі незвычайную канструкцыю, у якой сіфонная трубка адсутнічае. Гэта абумовіла галоўную канструктыўную асаб­лівасць распрацоўкі. Новы вогнетушыцель у адрозненне ад іншых парашковых мадэляў выкарыстоўваецца соплам уніз. Вывучаючы вогнетушыцелі іншых краін, такіх канструкцый мы не сустракалі.

Марк Жураў — больш падрабязна пра новую канструкцыю:

— У балоне знаходзяцца парашок і сціснуты газ. Мы націскаем на ручку — спрацоўвае запорны механізм і праз сопла ў ніжняй частцы балона парашок пад ціскам газу адразу выцясняецца наверх. У класічных вогнетушыцеляў усё зроблена інакш. Спачатку парашок праходзіць праз сіфонную трубку, затым падымаецца ўверх і толькі пасля гэтага выходзіць у верхняй частцы балона. Атрымоўваецца, кажучы простай мовай, лішні рух. У выніку мы маем страту ціску і памяншэнне далёкасці струменя. А гэта важны параметр, бо патрэбныя далёкасць падачы парашку і плошча тушэння могуць быць вялікія.

Дарэчы, ніжняя частка новага вогнетушыцеля выканана ў выглядзе конуса. Такая форма спрыяе лепшаму выцяканню вогнетушыльнага парашку з балона.

— Калі маса зараду будзе вельмі вялікая, то такая канструкцыя не надта эфектыўная, таму што трымаць вогнетушыцель, у якога цэнтр цяжару знаходзіцца зверху, нязручна, — падключаецца да размовы Міхаіл Рыжкоў. — Мы прыйшлі да высновы, што падобная канструкцыя бу­дзе эфектыўная для невялікіх вогнетушыцеляў з масай зараду да двух кілаграмаў. Калі ўлічваць палепшаныя характарыстыкі тушэння, па эфектыўнасці новая двухкілаграмовая мадэль не саступае чатырохкілаграмовым старым узорам.

Ад распрацоўшчыкаў даведваюся, што канструкцыя вогнетушыцеляў, якія выкарыс­тоўваюцца сёння, прынцыпова не змянялася з 1970-х гадоў. Вогнетушыльная здольнасць рэчыва была ніжэйшай, адпаведна, яго для ліквідацыі ўзгарання патрабавалася больш. Пераносіць вялікія аб’ёмы ў такім выглядзе — соплам уніз — было б проста нязручна. Аднак сёння вогнетушыльныя саставы сталі больш эфектыўныя, таму маленькія вогнетушыцелі шырока распаўсюджаны. Яны ёсць практычна ў кожным аўтамабілі і офісе. Менавіта для гэтых мэт і прызначана новая распрацоўка.

Марк Жураў:

— У новую мадэль можна запампаваць абсалютна любы вогнетушыльны парашок. Мы праводзілі даследаванні канкрэтна з «Вэксан-АВС 25». Гэта ўніверсальны парашок, які падыходзіць для тушэння цвёрдых гаручых матэрыялаў, лёгкаўзгаральных вадкасцей, абсталявання пад напругай... Мы дасягнулі плошчы тушэння для бензіну ў 1,1 квадратнага метра. Гэта высокі паказчык!


«Мы дасягнулі плошчы тушэння для бензіну ў 1,1 квадратнага метра. Гэта высокі паказчык!».

У бліжэйшы час навінку выпрабуюць у рэальных умовах. Прааналізаваўшы водгукі на новую мадэль з пункта гледжання зручнасці эксплуатацыі і эфектыўнасці тушэння, можна будзе думаць пра выхад на вялікі рынак і серыйную вытворчасць. Гаворачы пра планы на будучыню, суразмоўцы не выключаюць, што форма самога балона для зручнасці захоўвання і перавозкі можа змяніцца. Яна стане больш мабільнай і кампактнай.

На днях калектыў аўтараў атры­маў патэнт на карысную мадэль. Напрыканцы Марк Жураў дадаў пару слоў пра перспектывы новай распрацоўкі:

— Рэалізацыя праекта дазволіць павысіць эфектыўнасць прымянення парашковых вогне­тушыцеляў і знізіць эканамічныя выдаткі на іх вытворчасць.

Іна АЛЯКСАНДРАВА
Газета РЭСПУБЛIКА

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 27 28
29 30 1 2 3 4 5