Университет гражданской защиты

Новости БелТА

Перейти на сайт

Закупки

Все закупки
У Гомельскім філіяле унiверсiтэта МНС адзначылі Дзень роднай мовы

У Гомельскім філіяле унiверсiтэта МНС адзначылі Дзень роднай мовы

У Гомельскім філіяле унiверсiтэта МНС адзначылі Дзень роднай мовы

У Гомельскім філіяле унiверсiтэта МНС адзначылі Дзень роднай мовы

21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абраны для святкавання таму, што ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі стуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Ён штогод адзначаецца з 2000 года.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Гомельскім філіяле арганізаваны кніжная выстава і выстава творчых работ курсантаў 1 курса інжынернага факультэта “Надзвычайныя сітуацыі па-беларуску”. Асаблівую цікавасць выклікала паэтычная творчасць курсантаў, якія прысвяцілі сваёй роднай мове наступныя вершы:

Дзмітрый Басок - курсант 5 узвода інжынернага факультэта

Прысвячэнне мове

Ты не забыта, родная, як маці!

Ты першае каханне, першы крок,

Маё дзяцінства ты ў роднай хаце,

Прытулак пасярод чужых дарог.

Ты – мова матчына, адзіная на свеце,

Радзімы голас, сказ маіх дзядоў.

Ты лёгкая, празрыстая, як вецер,

Маё жыццё, жыццё маіх сяброў.

Твой кожны гук у сэрцы я трымаю,

І кожным словам я з дзяцінства ганарусь.

Я самы лепшы падарунак маю –

Мне падарыла мову Беларусь!

І на траве зялёнай, гледзячы ў неба,

Хай кожны памятае пра адно,

Што слова гэтае завём мы “наша мова”,

І з гонарам гаворым мы: “Маё!”

Ягор Калягін - курсант 4 узвода інжынернага факультэта

Родная мова

Я бачу літары ды словы.

Яны гучаць у кожным боры,

У кожнай рэчцы, у кожным доме,

Яны гучаць у роднай мове.

На роднай мове шэпча поле,

Шчабечуць птушкі ў наваколлі.

І нават у маіх грудзях сэрца

На беларускай мове б’ецца.

Гучаць словы, як песня маці,

Што калыханку пела ў хаце.

Яна ўвайшла праз дзверцы ў сэрца

І там навекі застаецца.

І ў кожнага ёсць такія дзверцы,

Каб моваю сваёй сагрэцца.

Ты захавай яе ў туманах,

Як памяць продкаў нашых слаўных!

Андрэй Бабкоў - курсант 4 узвода інжынернага факультэта

Родныя словы

Родны кут, мая старонка,

Колькі год твая зямля

Пад нагамі нашых продкаў

Свае сілы пранясла?

Узрасціла пакаленні,

Захавала прыгажосць.

Сярод хмар твае праменні

Нам убачыць давялось.

Давялось пачуць і словы,

Словы родныя твае,

Што бабуляй мне малому

Напявалісь ува сне.

І гучаць дагэтуль  словы,

Навяваюць мне спакой.

Ад калыскі да пагонаў

Мова родная са мной.

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Март 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
26 27 28 29
29 30 31