Университет гражданской защиты

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Міністэрствам адукацыі Беларусі з 19 па 23 верасня 2022 года аб’яўлены Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. 

Мэта праведзеных мерапрыемстваў – прыцягнуць увагу да роднага слова, падкрэсліць неабходнасць павагі да беларускай мовы ў сучаснай камунікатыўнай прасторы, павысіць матывацыю да культуры маўленчай дзейнасці, выхаваць у курсантаў паважлівае і адказнае стаўленне да гісторыі беларускага народа, сфарміраваць усведамленне непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці нашай краіны.

У межах Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” для курсантаў і студэнтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі былі арганзаваны наступныя мерапрыемствы:

1)    21 і 22 верасня праведзена дыктоўка “Які ён, беларус?”,

2)    24 верасня адбыўся конкурс чытання вершаў аб роднай мове “Неацэнны скарб”;

3)    21 – 24 верасня праведзены конкурс напісання водгукаў на тэму “Жыву на Беларусі і гэтым ганаруся!”.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў былі адзначаны лепшыя ўдзельнікі, якія прадэманстравалі ўзорнае напісанне дыктоўкі і лепшыя водгукі: Ціско Яна, Паздзеева Ангеліна, Марушка Алена, Сцепанец Валерый. Выдатныя прыклады чытання вершаў паказалі Дамасканава Таццяна – верш Е. Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”, Грыцаў Іван – верш Н. Гальпяровіча “Сон”, Смолік Вікторыя – верш М.Танка “З легендаў і казак былых пакаленняў…”.

 

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 27 28
29 30 1 2 3 4 5