Университет гражданской защиты

Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы (Выдавецкі дом "Звязда")

Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы (Выдавецкі дом "Звязда")

Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы (Выдавецкі дом "Звязда")

Курсанты МНС — прызёры Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы (Выдавецкі дом "Звязда")

Прадстаўнiкi Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў упершыню ў гiсторыi сталi прызёрамi прэстыжнай Мiжнароднай алiмпiяды па тэарэтычнай механiцы. Будучыя ратавальнiкi заваявалi адразу два прызавыя месцы.

За званне найлепшага знаўцы па тэарэтычнай механiцы змагалiся 294 удзельнiкi з 50 ВНУ, якiя прадстаўлялi Азербайджан, Арменiю, Беларусь, Кiтай, Расiю, Туркменiстан, Узбекiстан i Украiну.

Змяненне формы правядзення турнiру наклала адбiтак на яго праграму. Калi раней праводзiлiся асабiста-камандны тэарэтычны конкурс i камандны конкурс рашэння кароткiх задач (брэйн-рынг), то сёлета было прынята рашэнне аб правядзеннi толькi тэарэтычнага конкурсу, вынiкi якога падводзiлiся толькi ў асабiстым залiку.

Удзельнiкi на працягу дзвюх з паловай гадзiн змагалiся ва ўменнi прымяняць веды, атрыманыя пры вывучэннi такiх дысцыплiн, як тэарэтычная механiка, фiзiка, матэматыка, а таксама дэманстравалi здольнасцi да сiстэмнага аналiзу i дзеяння, навыкi самастойнай работы i творчае мысленне.

Студэнтам трэба было рашыць шэсць задач (па дзве па статыцы, кiнематыцы i дынамiцы). Прычым канкурсанты мусiлi выканаць не толькi вiдавочныя дзеяннi, але i такiя, пра якiя часам цяжка здагадацца, а таксама падрабязна i аргументавана апiсаць ход рашэння i прывесцi ўсё схематычна.

Па вынiку курсанты факультэтаў тэхнасфернай бяспекi i папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый Унiверсiтэта грамадзянскай абароны МНС Мiкiта Ляшэнка i Антон Барцоў сталi прызёрамi мiжнароднай алiмпiяды, заваяваўшы II i III месцы адпаведна. Падрыхтавалi будучых ратавальнiкаў Андрэй Камлюк i Тарас Мартыненка.

Варта адзначыць, што Мiкiта Ляшэнка таксама прызнаны найлепшым у Беларусi знаўцам па тэарэтычнай механiцы. Ад аргкамiтэта ён удастоены дыплома I ступенi.

Пераможцам жа iнтэлектуальнага форуму стаў студэнт Унiверсiтэта Цiнхуа (Кiтай) Лю Цзэхуа.

Мiжнародная алiмпiяда па тэарэтычнай механiцы ў анлайн-фармаце праведзена ўпершыню. Традыцыйна яе арганiзатарам выступiў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту.

Iнфармацыя i фота МНС

Выдавецкі дом "Звязда"

Галерея

Факультеты и филиалы


83eee8bf5cb8310150bcbd0e586bea54  

Календарь мероприятий

Июль 2020

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
29 30
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31 1 2
Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь logo
Республика Беларусь, г. Минск 220118 ул. Машиностроителей, 25
+375 (17) 340-35-57 +375 (17) 340-35-57 mail@ucp.by