Университет гражданской защиты

Курсант Універсітэта грамадзянскай абароны: Самба можна назваць высакародным спортам (газета "ЗВЯЗДА")

Курсант Універсітэта грамадзянскай абароны: Самба можна назваць высакародным спортам (газета "ЗВЯЗДА")

Курсант Універсітэта грамадзянскай абароны: Самба можна назваць высакародным спортам (газета "ЗВЯЗДА")

Курсант Універсітэта грамадзянскай абароны: Самба можна назваць высакародным спортам (газета "ЗВЯЗДА")

Якасць добрага атлета — уменне прайграваць i выконваць пасля работу над уласнымi памылкамi. Гэта вельмi добра загартоўвае характар для таго, каб пасля доўгачаканай перамогi не падхапiць «зорную хваробу».

У курсанта другога курса Унiверсiтэта грамадзянскай абароны Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Вячаслава Крывашэя спартыўны шлях, скажам шчыра, няпросты. Юнак з пяцiгадовага ўзросту займаецца самба. Сёлета ён выйграў чэмпiянат Беларусi сярод юнiёраў. Каб гэтага дасягнуць, спатрэбiлася перамога над чатырма сапернiкамi ў вагавой катэгорыi да 57 кiлаграмаў i... тры вельмi крыўдныя асечкi ў мiнулыя гады. Усе тры разы Вячаслаў нязменна даходзiў да фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў, але перамагчы яму ўсё нiяк не ўдавалася.

Гэты турнiр з'яўляўся адборачным да кантынентальнага першынства i маладзёжнага чэмпiянату свету. Вось толькi сёлета з-за эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi спаборнiцтвы перанесены на нявызначаны тэрмiн. Але гэта не стала перашкодай для таго, каб пагутарыць з тытулаваным хлопцам.

— Здавалася б, самба i прафесiя ратавальнiка — заняткi, якiя сумясцiць даволi складана...

— Родам я з Гомельскага раёна. У нашым пасёлку Бярозкi былi толькi дзве спартыўныя секцыi — валейбол i самба. У апошнюю тата запiсаў майго старэйшага брата Уладзiслава. I вось калi ён упершыню паказаўся ў кiмано, вельмi мяне ўразiў. Колькi мне тады было — тры цi чатыры гады, але ў памяць урэзалася. I калi я крыху пасталеў, то запiсалi ў секцыю i мяне. З таго часу я i пасябраваў з самба.

У мяне вельмi спартыўны бацька. Прафесiйна ён не занiмаўся нiводным вiдам. Цяпер яму 43 гады, ён захапляецца бегам, футболам, валейболам... Уладзiслаў на першынстве Беларусi дайшоў аднойчы да трэцяга месца, але са спортам пасля развiтаўся з асабiстых прычын.

А будучую спецыяльнасць я абраў, калi мне было яшчэ 12 гадоў. У Гомельскiм раёне знаходзiцца лiцэй Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. I таму пра тое, чаму i як там вучаць, я добра ведаў. Так, мне прапаноўвалi пайсцi вучыцца ва ўнiверсiтэты iмя Скарыны, Сухога, БДУФК... Але дапамога iншым — тэма, якая вабiць з маленства. Адначасова i рамантычна, i небяспечна. Але тут, як у спорце: калi ўсё рабiць па правiлах, то нiчога з табой не здарыцца.

— Якiя якасцi развiвае самба?
  • — Перш за ўсё — мужнасць i настойлiвасць. Калi чалавек — самбiст, ён моцна мэтанакiраваны i ва ўсiм будзе iсцi да канца. Наш спорт можна назваць у пэўнай ступенi высакародным. Напрыклад, фiласофiя самба забараняе душыць працiўнiка, у адрозненне ад дзюдо, i бiцца кулакамi, у адрозненне ад змешаных адзiнаборстваў. Таксама самбiсту забаронена ўпiрацца ў твар працiўнiка, праводзiць болевыя прыёмы, якiя могуць нашкодзiць здароўю. Проста змагаешся з iм i атрымлiваеш ад гэтага задавальненне.
— Цi складана трэнiравацца?

— Мушу сказаць, што ўнiверсiтэт вельмi дапамагае ў гэтым. Трэнiроўкi праходзяць разам з нацыянальнай зборнай. Мяне адпускаюць чатыры разы на тыдзень. Звычайна заняткi доўжацца каля дзвюх гадзiн. У вольны ж час я гляджу шмат вiдэа аб тым, як трэнiруюцца чэмпiёны, якiя прыёмы яны выкарыстоўваюць. I тое ж самае iмкнуся паўтарыць сам. У спiсе «абраных» — шмат ролiкаў з заслужаным майстрам спорту Беларусi Андрэем Казусёнкам. Дарэчы, ва Унiверсiтэце грамадзянскай абароны працуе адзiная ў Беларусi чэмпiёнка па рукапашным баi Вольга Камарова. Яе амплуа — самба, дзюдо i вольная барацьба.

— Цi даводзiлася выходзiць супраць старэйшых сапернiкаў?

— I неаднаразова. Напрыклад, аднаму з iх было больш за 25 гадоў, а мне ў той час — усяго 18. Я тады здаў лiтаральна за адзiн год нарматывы на кандыдата ў майстры спорту i непасрэдна на майстра спорту. Дык вось, больш узроставыя сапернiкi куды больш дасведчаныя. Тэхнiкай барацьбы адрознiваюцца кардынальна i могуць «падлавiць» на чым заўгодна. Аднак такога вiзавi прасцей «заганяць» фiзiчна ў спадзяваннi, што дзе-нiдзе ён «раскрыецца» або памылiцца. Таму трэба быць вельмi ўважлiвым да кожнай дробязi.

— Любы спорт — гэта не толькi фiзiчнае процiстаянне, але i псiхалагiчнае...

— Псiхалогiя адыгрывала дрэнны жарт са мной у мiнулыя гады. Чамусьцi думаў пра пройгрыш — i заставаўся без залатога медаля. Сёлета сказаў сабе — нiкога не трэба баяцца, я ж выбраў прафесiю, дзе гэта забаронена. I ў першай жа сустрэчы выйшаў супраць леташняга чэмпiёна Беларусi. Год назад прайграў яму ў фiнале з лiкам 2:3, а сёлета перамог — 6:0. Вось гэта рэванш! Зразумеў, што выйграў у чэмпiёна. I калi гэта адбылося, то магу яшчэ болей. I далей iсцi па турнiры было ўжо зусiм нескладана.

— Цi дапамагаюць спартыўныя навыкi ў асваеннi прафесii ратавальнiка?

  • — А як жа. Барацьба — гэта ў тым лiку дакладныя рухi, вельмi хуткае прыняцце рашэння, а таксама выпрацоўка хуткасцi дзеянняў. Напрыклад, выканаць нарматыў па пад'ёме па штурмавой лесвiцы на некалькi паверхаў без спартыўнай падрыхтоўкi даволi цяжка.

— Якi ў цябе любiмы прадмет?

— Гэта практыка iншамоўных камунiкацый. Хочацца лепш ведаць англiйскую мову. Без яе проста нiкуды на сусветных спаборнiцтвах. Ды i даведвацца з першых вуснаў пра розныя краiны, iх культуру таксама цiкава.

Валяр'ян ШКЛЕННIК (газета "ЗВЯЗДА")

Фота дадзена Унiверсiтэтам грамадзянскай абароны

Факультеты и филиалы


83eee8bf5cb8310150bcbd0e586bea54  

Календарь мероприятий

Июль 2020

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
29 30
16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31 1 2
Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь logo
Республика Беларусь, г. Минск 220118 ул. Машиностроителей, 25
+375 (17) 340-35-57 +375 (17) 340-35-57 mail@ucp.by