Ліцэй МНС Беларусі наведала дэлегацыя Акадэміi грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Казахстан. Падчас візіту госці азнаёміліся з вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі і асаблівасцямі арганізацыі навучальнага працэсу.
У складзе дэлегацыі працавалі начальнік Акадэміі грамадзянскай абароны Жумабек Хасенаў і начальнік факультэта дыстанцыйнай і пасляўніверсітэцкай адукацыі Арман Кусаінаў. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел начальнік факультэта падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў Генадзь Варыкоў.
Прадстаўнікам казахстанскага боку прадэманстравалі навучальныя кабінеты, спецыялізаваныя класы і магчымасці Цэнтра бяспекі, дзе ліцэісты засвойваюць асновы культуры бяспечных паводзін. Госці атрымалі інфармацыю пра арганізацыю адукацыйнага працэсу, укараненне сучасных методык навучання і выхаваўчую работу з навучэнцамі.
Бакі адзначылі важнасць абмену вопытам у сферы падрыхтоўкі будучых работнікаў сістэмы МНС і выказалі зацікаўленасць у далейшым развіцці прафесійных кантактаў.