Университет гражданской защиты

Новости БелТА

Перейти на сайт

Закупки

Все закупки
Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце (газета «Звязда»)

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце (газета «Звязда»)

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце (газета «Звязда»)

Сённяшняя гераiня лiчыць, што любыя перамогi або няўдачы залежаць ад нас самiх i ад веры ў сябе. Дваццацiчатырохгадовая мiнчанка — майстар спорту па дзюдо, самба, вольнай барацьбе, майстар спорту мiжнароднага класа па рукапашным баi. Дзяўчына стала першай у краiне чэмпiёнкай свету па апошнiм, выйграўшы чэмпiянат у 2017 годзе. Цяпер яна не спыняецца ў самаўдасканаленнi: штодзень ходзiць на трэнiроўкi, выкладае фiзiчную падрыхтоўку ў курсантаў ва Унiверсiтэце грамадзянскай абароны МНС, вядзе спартыўныя секцыi i выступае на мiжнародных спаборнiцтвах.

— Вольга, такую кар'еру без моцнага характару не зробiш. Варта толькi адны магчымыя траўмы прыгадаць...

— Не раз сутыкалася з тымi, хто казаў: у цябе не атрымаецца. Але ўсё магчыма, калi ёсць унутраны стрыжань. У школьныя гады падчас чарговых спаборнiцтваў атрымала першую сур'ёзную траўму калена. Урачы казалi: пра ранейшае лепш забыцца. Не звяртаючы ўвагi на тое, што ў назе стаялi шрубы, праз год вярнулася да трэнiровак. Увогуле ў спорт я прыйшла ў 11 гадоў, у сям'i з iм нiхто не звязаны. Аднойчы на вулiцы ўбачыла плакат з рэкламай тэквандо, загарэлася. У школе такой секцыi не аказалася, аднак было дзюдо. Трэнер прапанаваў мне паспрабаваць, я нават свайго роднага брата-блiзнюка зацягнула, аднак ён прабыў тут чатыры гады i зразумеў, што яму тое не даспадобы, а вось я засталася дагэтуль. Паступала ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры на спецыяльнасць «Спартыўна-педагагiчная дзейнасць» са званнем кандыдата ў майстры спорту па дзюдо. За чатыры гады навучання ў ВНУ атрымала чатыры разрады: па самба, дзюдо, вольнай барацьбе i рукапашным баi.

— Вы абралi некалькi вiдаў адзiнаборстваў. Цi не лепш засяродзiцца на нечым адным?

— У мяне заўсёды было шмат энергii, якую трэба было кудысьцi накiроўваць. Яшчэ да паступлення ва ўнiверсiтэт займалася самба i дзюдо, на другiм курсе дадала вольную барацьбу, на трэцiм — рукапашны бой. Увогуле спаборнiцтваў вельмi шмат: чэмпiянаты горада, рэспублiкi, мiжнародныя. З апошнiх, у якiх я брала ўдзел, быў чэмпiянат свету па змешаных баях, якi прайшоў летась у Сiнгапуры. У складзе зборнай Рэспублiкi Беларусь атрымала бронзавы медаль у вагавай катэгорыi да 65,8 кiлаграма. Але ўсё ж такi галоўным дасягненнем лiчу перамогу на чэмпiянаце свету па рукапашным баi, якi прайшоў тры гады таму ў Маскве.

— Каго лiчылi галоўным канкурэнтам?

— Я не была ўпэўнена ў сваёй перамозе, бо ведала, што канкурэнткi вельмi вопытныя i моцныя. У першым баi была расiянка — трохразовая чэмпiёнка свету, чатырохразовая чэмпiёнка Еўропы, дзевяцiразовая чэмпiёнка Расii. Таму, калi пачула, што менавiта з ёй давядзецца спаборнiчаць, знервавалася. Амаль нiхто з майго асяроддзя не думаў, што змагу даць адпор. Але я была перакананая: трэба верыць у сябе — i перамагла дзяўчыну за тры хвiлiны бою. Другi паядынак быў з казашкай, трэцi — з канадкай, у яе ўвогуле выйграла датэрмiнова. Патэлефанавала бацьку i сказала, што я — чэмпiёнка свету. Ён вельмi быў рады, яго адабрэнне для мяне многае значыць.

— Пасля такой перамогi ў жыццi штосьцi змянiлася?

— Так, цяпер акрамя спартыўнай дзейнасцi я працую ў МНС выкладчыкам па фiзiчнай падрыхтоўцы ў курсантаў i паралельна атрымлiваю другую вышэйшую адукацыю ва Унiверсiтэце грамадзянскай абароны. Мне вельмi падабаецца тое, чым займаюся штодзень, шчыра кажучы, гэта мара з дзяцiнства — насiць пагоны. Упэўненая, што ў далейшым складзецца добрая кар'ера ў гэтай сферы. Дарэчы, на рабоце я адна дзяўчына сярод 17 калег-мужчын, маё званне — старшы лейтэнант. Тут я вельмi строгая i патрабавальная, хоць у жыццi заўсёды ўсмiхаюся. А яшчэ я — з тых выкладчыкаў, якiя робяць усё нароўнi з курсантамi. Лiчу, што каб даваць нейкую нагрузку, трэба самой умець трываць. Iх гэта матывуе. Звычайна дзень у мяне пачынаецца каля сямi гадзiн ранiцы, з васьмi да дзевяцi — трэнiроўка, у дзесяць гадзiн — пачатак работы, пасля яе — зноў на трэнiроўку, дадому прыязджаю прыкладна ў 11 гадзiн вечара. Калi падыходзiць канец тыдня, адчуваю сябе выцiснутай як лiмон. I калi сябры клiчуць кудысьцi выбрацца, аддаю перавагу сну (усмiхаецца).

— Як ацэньваеце мэтанакiраванасць цяперашняй моладзi?

— Яна ў iх, безумоўна, ёсць, i, галоўнае, гэта не знiкае з цягам часу. Бывае, хлопцы лянуюцца, але ў большасцi аддаюць сябе на занятках на сто працэнтаў. Чэмпiёна я бачу ў кожным, проста на раскрыццё iх патэнцыялу трэба крыху больш часу, чым дазваляе вучоба.

— Усё яшчэ прысутнiчае хваляванне падчас выступленняў?

— Так, страх нiкуды не сыходзiць. Тут важна, каб трэнер дапамагаў пазбавiцца ад негатыўных думак: пачынаецца бой — ёсць толькi ты, трэнер i ўнутраны голас. Калi засяродзiцца на гледачах, успышках камер або нечым iншым, можна прайграць. На працягу доўгага часу ў спорце я трэнiруюся з адным трэнерам па дзюдо — Мiкалаем Астанiным — i з адным па рукапашным баi — Андрэем Пiваваравым. З iмi мне вельмi пашчасцiла, дзякуючы маiм настаўнiкам я атрымала свае перамогi.

— Цi даводзiлася сутыкацца з пэўнымi стэрэатыпамi пра спартсменаў?

— Так, многiя думаюць, што ў нас у галаве толькi гантэлi i штангi, але гэта не так. У мяне шмат захапленняў: фатаграфаванне, гатаванне i iншае. Яшчэ некаторыя думаюць, што я ем выключна здаровую ежу, што няпраўда. Аднак заўважала, што калi адмаўляюся ад салодкага i смажанага, нават спаборнiцтвы праходзяць лягчэй. А яшчэ часам хлопцы, якiя знаёмяцца са мной, а пасля даведваюцца, хто я, пачынаюць мяне пабойвацца або пазбягаць. Гэта непрыемна, бо свае сiлавыя здольнасцi паказваю толькi на трэнiроўках i спаборнiцтвах, а ў паўсядзённым жыццi лiчу сябе вельмi жаноцкай. Амаль заўсёды хаджу ў сукенках i на абцасах. Гэта вельмi люблю!

— Што вам дае фiзiчная нагрузка найперш?

— Магу сказаць, што яна — мой наркотык. Бывае, трэнер выдзяляе некалькi дзён на адпачынак, але мне немагчыма абыходзiцца без заняткаў. Нават водпуск заўсёды суправаджаецца актыўнымi вiдамi дзейнасцi: хаджэннем па гарах, бегам, плаваннем. З кожным годам станаўлюся больш адкрытая i камунiкабельная, мне лёгка заставацца ў добрай фiзiчнай форме. Нягледзячы на тое што спартсмены праходзяць праз невыносны боль, траўмы, слёзы, дзякуючы моцнаму характару яны рухаюцца далей. Хоць я i стала чэмпiёнкай свету, гэта не мяжа, а адпраўны пункт для развiцця. У найблiжэйшых планах — заваяваць залаты медаль на дамашнiм чэмпiянаце Еўропы, якi павiнен прайсцi ў Мiнску ў маi.

Дар'я ШЛАПАКОВА (газета «Звязда»)

Фота дадзена гераiняй

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Март 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
26 27 28 29
31