Университет
Структура
Деятельность
Услуги
Контакты
Абитуриенту
У Інстытуце прафесійнай адукацыі правялі тэматычнае інфармаванне на беларускай мове
11.11.2026

У Інстытуце прафесійнай адукацыі правялі тэматычнае інфармаванне на беларускай мове

У Інстытуце прафесійнай адукацыі Універсітэта грамадзянскай абароны адбылося тэматычнае інфармаванне на беларускай мове «Сімвалы Беларусі: ад вытокаў да сучаснасці». Мерапрыемства было прысвечана гісторыі і значэнню дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Беларусі, іх ролі ва ўмацаванні адзінства народа і захаванні пераемнасці пакаленняў.

Асаблівая ўвага была нададзена дзяржаўнай сімволіцы. Слухачы абмеркавалі значэнне колераў Дзяржаўнага сцяга, элементаў Дзяржаўнага герба, а таксама традыцыю выканання і праслухоўвання Дзяржаўнага гімна стоячы.

У інтэрактыўнай форме прайшла віктарына, прысвечаная нацыянальным сімвалам Беларусі. Удзельнікі праверылі свае веды і замацавалі атрыманую інфармацыю.

Мерапрыемства дазволіла слухачам пашырыць уяўленне пра гістарычнае і культурнае значэнне сімвалаў Беларусі, іх ролю ў захаванні нацыянальных традыцый і адзінства народа.