Университет гражданской защиты

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у гомельскім Ліцэі МНС

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у гомельскім Ліцэі МНС

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у гомельскім Ліцэі МНС

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у гомельскім Ліцэі МНС

Да Дня беларускага пісьменства  у Ліцэі МНС прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу.

У Ліцэі МНС да знамянальнай падзеі былі праведзены такія ўрокі гісторыі і культуры, як: «Беларусь – мая Айчына!», дзе вялікую ўвагу надалі беларускім асветнікам і першадрукарам, «Залатавусты зямлі беларускай» і «Беларускія народныя пісьменнікі». Акрамя таго, у фае культурна-адпачывальнага цэнтру і ў бібліятэцы Ліцэя былі арганізаваны розныя кніжныя выставы, выставы плакатаў і фотадакументальных матэрыялаў «Асветнiкi Зямлi Беларускай», «Шляхамi Францыска Скарыны», «Беларускі экслібрыс», «Душа народа ў творах iх жыве» і іншыя.

Дзень беларускага пісьменства стаў сапраўдным святам і значнай падзеяй у жыцці Ліцэя. У гэтыя дні ліцэісты аддалі даніну павагі нашым продкам, якія зрабілі  пісьменства такім, якім мы яго ведаем сёння.

Для даведкі:

Дзень беларускага пісьменства – нацыянальнае свята Рэспублікі Беларусь, якое заклікана павялічыць прэстыж пісьменства як асновы беларускай культуры, аддаць даніну павагі беларускім асветнікам – Францыску Скарыне, Ефрасінні Полацкай, Кірыле Тураўскаму, Сімяону Полацкаму і іншым. Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У 2017 годзе гэтае свята прыйшлося на 3 верасня.

Кожны год падзея святкуецца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі, з якімі звязана жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры і мастацтва. Упершыню Дзень беларускага пісьменства прайшоў у 1994 году ў Полацку. Пазней сталіцамі свята былі Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Свет, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Шклоў, Ганцавічы, Глыбокае, Заслаўль, Шчучын, Рагачоў, Хойнікі, Быхаў. Месцам правядзення юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства ў 2018 году абраны горад Іванава. 

Акрамя таго, у 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стаў старажытны Полацак – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
21
22 23 24 25 26 28
29 30 1 2 3 4 5