Университет гражданской защиты

Баязлівец не стане пажарным (Настаўніцкая газета)

Баязлівец не стане пажарным (Настаўніцкая газета)

Баязлівец не стане пажарным (Настаўніцкая газета)

Баязлівец не стане пажарным (Настаўніцкая газета)

Прафесія выратавальніка ці пажарнага часта становіцца марай вялікай колькасці хлопцаў і дзяўчат, але нямногія ўвасабляюць яе ў жыццё. Тут на дапамогу маладым людзям можа прыйсці Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Пра асаблівасці прыёму ва ўстанову, патрабаванні да абітурыентаў, студэнтаў і курсантаў установы, а  таксама пра падрыхтоўку кампетэнтных спецыялістаў-выратавальнікаў расказала начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра ўніверсітэта Святлана Віктараўна МАРШЫНА.

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі быў утвораны ў 2016 годзе шляхам аб’яднання трох навучальных устаноў: Камандна-інжынернага інстытута (Мінск), Гомельскага інжынернага інстытута і Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі (вёска Светлая рошча Барысаўскага раёна). Сёння ўстанова ўключае ў сабе 7 факультэтаў, 2 філіялы і ліцэй. 


На дзённай форме атрымання адукацыі ва ўстанове вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасцях “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” з прысваеннем кваліфікацыі “інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый” і “Пажарная і прамысловая бяспека” з прысваеннем кваліфікацыі “інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы”. 

Таксама па чатырох спецыяльнасцях рэалізуецца адукацыйная праграма атрымання вышэйшай адукацыі ІІ ступені. Дзве з іх — “Ліквідацыя надзвычайных сітуацый і грамадзянская абарона” і “Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях” былі адкрыты ў мінулым годзе. Філіялы ўніверсітэта накіраваны на перападрыхтоўку кіруючых працаўнікоў і спецыялістаў, павышэнне кваліфікацыі, падрыхтоукў, перападрыхтоўку,  павышэнне кваліфікацыі працоўных (служачых). 

— У нас запатрабаваны ўсе спецыяльнасці, — гаворыць Святлана Віктараўна. — Адзіная асаблівасць — гэта абмежаванасць вучэбных месц згодна з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія штогод устанаўлівае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па ўзгадненні з Міністэрства адукацыі. З улікам таго, што мы ажыццяўляем падрыхтоўку спецыялістаў для органаў і падраздзяленяў па надзвычайных сітуацыях, кантрольныя лічбы залежаць ад запатрабаванасці кадраў на месцах. 


Так, сёлета па спецыяльнасці “Папярэджанне і лікідацыя надзвычайных сітуацый” на навучанне за кошт рэспубліканскага бюджэту будзе прынята 95 чалавек, а на платнай аснове — 25 чалавек. А спецыяльнасць “Пажарная і прамысловая бяспека” адкрыецца для 40 прадстаўнікоў бюджэтных месц, сярод якіх і 15 дзяўчат, і 20 чалавек, якія будуць атрымоўваць адукацыю на платнай аснове. Трэба адзначыць, што набор дзяўчын ажыццяўляецца толькі па апошняй спецыяльнасці, і агульная колькасць дзяўчат па курсах складае 60 чалавек. Усе астатнія месцы ўкамплектаваны хлопцамі. 

На завочную форму адкрыты набор толькі па адной спецыяльнасці — “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. На атрыманне вышэйшай адукацыі на завочнай форме (у скарочаны тэрмін — 3 гады) могуць прэтэндаваць толькі асобы, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю па азначаным напрамку. Сёлета набор складае 30 чалавек (25 — на бюджэтную форму навучання, 5 — на платную). 

Правядзенне адбору прадстаўнікоў, патрабаванні да іх 

Перад падачай дакументаў усе абітурыенты ўстановы праходзяць прафесійны адбор. Ён уключае ў сябе папярэдняе вывучэнне кандыдата органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, якія з'яўляюцца камплектуючымі органамі. Да 1 мая маладыя людзі звяртаюцца ў гарадскія ці раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства, і пасля спецыяльных праверак (медыцынскага агляду, псіхалагічнага субяседавання і вызначэння ўзроўня фізічнай падрыхтоўкі) на кандыдатаў, якія паспяхова іх прайшлі, фарміруюцца вучэбныя справы, якія дасылаюцца ва ўніверсітэт. 

Трэба адзначыць, што патрабаванні да здароўя пры паступленні ва ўніверсітэт высокія: на спецыяльнасць “Ліквідацыя і папярэджанне надзвычайных сітуацый” у абітурыентаў павінна быць І група здароўя, а на спецыяльнасць “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” — не ніжэй за ІІІ групу. Ды і вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі для непадрыхтаваны — справа не самая лёгкая. Так, для юнакоў прадугледжана здача бега на 100 і 1000 метраў і падцягванні  на ашэстку, для дзяўчат — бег на 100 і 500 метраў, а таксама комплексныя сілавыя практыкаванні (прэс і адцісканні). 

Пасля фарміравання вучэбнай справы абітурыент павінен здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па трох прадметах — фізіцы, матэматыцы і адной з нацыянальных моў і ў пазначаныя тэрміны падаць сертыфікаты ў прыёмную камісію. Пры гэтым, па словах Святланы Маршынай, сёлета будуць прымацца сертыфікаты годнасцю не меней за 7 балаў.
      
Прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 па 17 ліпеня (у тым ліку на завочную форму). А абітурыенты, якія выкажуць жаданне вучыцца на платнай аснове, змогуць звярнуцца ў прыёмную камісію з 12 па 31 ліпеня. А залічэнне адбудзецца 19 ліпеня і 1 жніўня адпаведна.

Пасля залічэння для былых абітурыентаў пачынаецца самы цяжкі этап — праходзіць лагерны збор (так званы “курс маладога байца”). Маладыя людзі засяляюцца ў казармы, вучацца быць  адказнымі за сябе і свае рашэнні. Хлопцы і дзяўчаты пераходзяць на строгі рэжым дня, займаюцца фізічнай і страявой падрыхтоўкай, наведваюць заняткі аварыйна-выратавальнай падрыхтоўкі. Па словах Святланы Маршынай, некаторыя кандыдаты, колькасць якіх невялікая, сыходзяць. А тыя, хто вытрымоўвае адаптацыйны перыяд — першыя два тыдні — застаюцца назусім. 


Высокіх вынікаў у падрыхтоўцы кадраў дапамагае дасягнуць матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта. Яна прадстаўлена вучэбнымі лабараторыямі, спецыялізаванымі аўдыторыямі і пляцоўкамі па адпрацоўцы прафесійных навыкаў і ўменняў. Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі існуе тры вучэбныя аварыйна-выратавальных часткі, за якімі замацаваны свае раёны выезду. Адтуль пры праходжанні практыкі ці выхадзе на дзяжурства курсанты выязджаюць на ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Гомельскі філіял таксама валодае адпаведнымі аўдыторыямі і пляцоўкамі, а на тэрыторыі філіяла універсітэта «Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі» размешчаны палігон аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі, які змяшчае больш за 40 вучэбных пляцовак. Такая планіроўка пляцовак і наяўнасць спецыяльных трэнажораў дазваляе мадэліраваць ўвесь спектр надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. 

— У нас практыкаарыентаванае навучанне — Святлана Маршына. — Практычны складнік вучэбнага працэсу ва ўніверсітэце — больш за 70% ад усяго аб’ёму вучэбнага часу. З 1 курса ва ўніверсітэце прадугледжана правядзенне практыкі — як вучэбнай, так і вытворчай. У залежнасці ад яе прызначэння, працягласцю тыдень і месяц адпаведна. Нельга забываць, што спецыяльнасці звязаныя з рызыкай для жыцця будучых выратавальнікаў. Менавіта па гэтай прычыне напрацягу чатырох год курсанты і студэнты заўсёды адпрацоўваюць пэўныя сітуацыі, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў далейшым. 

Па словах, Святланы Віктараўны, спецыяльнасць “Пажарная і прамысловая бяспека” — гэта не толькі блок па ліквідацыі надзвычайных здарэнняў, але і нарматыўна-тэхнічная і наглядна-прафілакычная дзейнасць, якую ажыццяўляюць нашы выпускнікі. Вучэбны план сфарміраваны такім чынам, што студэнты і курсанты у перыяд навучання рыхтуюцца да прафесінай дзейнасці. І пры атрыманні дыплома, выпускнік ужо валодае шэрагам кампетэнцый, неабходныя спецыялістам гэтага напрамку. І ў падраздзяленні маладыя спецыялісты прыходзяць гатовымі працаўнікамі. 


Якасці падрыхтоўкі кадраў спрыяе і прафесарска-выкладчыцкі склад установы (на 19 кафедрах універсітэта працуе больш за 150 выкладчыкаў). Універсітэт арыентуецца на далучэнне студэнтаў і курсантаў  да навуковай дзейнасці, у чым ім спрыяюць кандыдаты і дактары навук. Акрамя таго, выкладчыкі дапамагаюць сваім малодшым калегам фарміраваць з’яднаны калектыў, выпрацоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю і пачуццё доўгу. 

— Курсанты жывуць на тэрыторыі ўніверсітэта з першага дня. І з гэтага ж часу імкнуцца стаць адзіным калектывам. А асобы, якія не схільныя да пачуцця адказнасці і доўга перад таварышам, сыходзяць, — расказвае начальнік вучэбна-метадычнага цэнтру. 

Міжнароднае супрацоўніцтва 

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі — гэта базавая арганізацыя краін СНД па навучанні кадраў у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, член Еўрапейскай асацыяцыі якая аб'ядноўвае навучальныя ўстановы пажарна-выратавальнага профілю  (EFSCA).

Ва ўніверсітэце праходзяць падрыхтоўку прадстаўнікі амаль пяцідзесяці краін: Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Францыі, Польшчы,  Казахстана, Туркменістана, Арманіі, Літвы, Латвіі і інш. Выпускнікі-замежнікі адзначаюць высокую мабільнасць установы, якасць практычных заняткаў і магчымасць пабудаваць заняткі ва ўмовах, набліжаных да рэальных. 

Вывучаемыя дысцыпліны і арганізацыя вольнага часу 

На першым курсе курсанты і студэнты ўстановы вывучаюць дысцыпліны сацыяльна-гуманітарнага (філасофію, эканоміку, паліталогію) і прыродазнаўчага (вышэйшая матэматыка, фізіка, хімія) блокаў. Пасля іх чакаюць спецыяльныя дысцыпліны. Напрыклад, “Арганізацыя і тактыка тушэння пажараў”, “Тактыка правядзення аварыйна-выратавальных работ”, “Аварыйна-выратавальная падрыхтоўка” — для прадстаўнікоў спецыяльнасці “Папярэджанне і лікідацыя надзвычайных сітуацый”, і “Бяспека інжынерных сістэм”, “Спецыяльнае водазабеспячэнне” і “Бяспека тэхналагічных працэсаў” — для студэнтаў і курсантаў спецыяльнасці “Пажарная і прамысловая бяспека”. 

Нягледзячы на шчыльны адукацыйны працэс, курсанты і студэнты ўстановы знаходяць час для сябе: нехта займаецца творчасцю — піша вершы, песні ці танчыць, а нехта займаецца спортам (маладыя людзі займаюцца бегам, валейболам, тэнісам, пажарна-выратавальным спортам і прамысловым альпінізмам) ці наведвае секцыі па інтарэсах. 

Пасля знаёмства са спецыфікай адукацыйнага працэсу студэнтаў і курсантаў установы становіцца зразумела, што пасля навучання маладыя людзі набываюць не толькі прафесійныя здольнасці, але і шэраг агульначалавечых якасцей. Бо, як ні аспрэчвай, без іх будучым выратавальнікам, нікуды не дзецца. І галоўным пацверджаннем становяцца словы Святланы Маршынай, якая на пытанне, аб якасцях выпускніка універсітэта адказвае: кампетэнтным, смелым, адказным і добрасумленным.
       

 "Настаўніцкая газета"

Ірына ІВАШКА,
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

Факультеты и филиалы


300b94aea937aaf142edecdad2bc5e8c  

Календарь мероприятий

Апрель 2024

Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
25 27 28
29 30 1 2 3 4 5